Паводле дадзеных праекту COVID Tracking у ЗША, студзень стаў самым сьмяротным месяцам пандэміі ў краіне — ад гэтай хваробы памерлі больш за 95 000 чалавек.
За мінулы тыдзень больш за 1 мільён чалавек у Злучаных Штатах атрымлівалі вакцыну штодня. Усяго больш за 25 мільёнаў чалавек атрымалі адну або абедзьве дозы вакцыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вугоршчына першая ў Эўразьвязе ўхваліла выкарыстаньне кітайскай вакцыныТым часам у Ізраілі ўрад падоўжыў карантын яшчэ як мінімум на пяць дзён, спрабуючы кантраляваць рост захворваньняў.
За мінулы месяц у выніку трэцяга локдаўну ў краіне зачыніліся няпрофільныя прадпрыемствы і большасьць школ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль спадзяецца прышчапіць ад COVID-19 дарослае насельніцтва да канца сакавікаІзраіль правёў адну з самых пасьпяховых і хуткіх вакцынацыйных кампаній у сьвеце, прышчапіўшы больш за траціну грамадзян усяго за месяц. Краіна спадзяецца прышчапіць большую частку свайго насельніцтва ў памеры 9,3 мільёна чалавек да сярэдзіны сакавіка.
Аднак сярод тых, хто ня быў прышчэплены, адзначаецца прыблізна 6000 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам у дзень, што зьяўляецца адным з самых высокіх паказьнікаў заражэньня ў разьвітых краінах сьвету. Супрацоўнікі аховы здароўя ў краіне тлумачаць высокі ўзровень захворваньня новым штамам COVID-19, упершыню выяўленым у Вялікай Брытаніі, які лічыцца больш заразным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брусэль можа заблякаваць пастаўкі вакцыны ў Вялікую БрытаніюПаводле зьвестак Унівэрсытэту Джонза Гопкінза, у сьвеце падчас усёй пандэміі COVID-19 заразіліся амаль 103 мільёны чалавек, памерлі больш за 2,22 мільёна чалавек.