Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп разьвітаўся з двума сваімі адвакатамі, якія павінны былі прадстаўляць яго інтарэсы на слуханьнях у Сенаце па справе аб імпічмэнце, паведамляе ВВС.
Рознагалосьсі паўсталі ў сувязі з выбраньнем тактыкі абароны на маючых адбыцца слуханьнях у Сэнаце.
Трамп меў намер абараняцца аргумэнтамі пра фальсыфікацыі, аднак адвакаты не пагадзіліся на яго прапанову.
Ініцыятары і прыхільнікі імпічмэнту абвінавачваюць Трампа ў падбухторваньні да мецяжу. 6 студзеня вялікая група па-экстрэмісцку настроеных апанэнтаў Джо Байдэна (тады ён быў у статусе абранага прэзыдэнта) захапіла Капітолій, у сутыкненьнях загінулі пяць чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэспубліканцы ў Сэнаце ЗША выступілі супраць імпічмэнту ТрампуУ апошнія дні прэзыдэнцтва Трампа Палата прадстаўнікоў вынесла яму імпічмэнт. Але наперадзе яшчэ разгляд у Сэнаце тых абвінавачваньняў, якія былі вылучаныя супраць Трампа Палатай прадстаўнікоў ЗША.
Слуханьні ў Сэнаце пачнуцца 8 лютага.
У 2019 годзе Палата прадстаўнікоў вынесла Трампу імпічмэнт, абвінаваціўшы прэзыдэнта ў хабарніцтве і спробе прымусіць прэзыдэнта Украіны пачаць расьсьледаваньне ў адносна Джо Байдэна (які ў выніку і перамог Трампа на выбарах у 2020 годзе), аднак рэспубліканская большасьць у Сэнаце апраўдала свайго аднапартыйца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн адмяніў указы Трампа пра выхад з кліматычнага пагадненьня і Сусьветнай гандлёвай арганізацыіНа мінулым тыдні 45 з 50 сэнатараў-рэспубліканцаў таксама прагаласавалі за тое, каб спыніць гэтыя слуханьні яшчэ да іх пачатку на падставе таго, што былыя прэзыдэнты ня могуць быць падвергнуты працэсу імпічмэнту пасьля сыходу са сваёй пасады.