Злучаныя Штаты асуджаюць працяг прымяненьня сілы супраць пратэстоўцаў у Расеі, гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША 31 студзеня.
«ЗША асуджаюць працяг прымяненьня расейскімі ўладамі жорсткай тактыкі супраць мірных пратэстуючых і журналістаў другі тыдзень запар», — гаворыцца ў заяве амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства.
Дзяржаўны дэпартамэнт заклікае расейскія ўлады вызваліць затрыманых за «ажыцьцяўленьне сваіх правоў чалавека», у тым ліку — расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Вядома пра як найменш 4 тысячы затрыманых падчас масавых пратэстаў у Расеі. У тым ліку вядома пра ўжываньне электрашокераў супраць пратэстуючых у Санкт-Пецярбургу.