Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Навальнага ў Маскве зладзілі шэсьце да «Матроскай цішыні». Па дарозе затрымалі жонку Навальнага Юлію


Сёньняшняе шэсьце ў Маскве
Сёньняшняе шэсьце ў Маскве

У Маскве прыхільнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага прайшлі шэсьцем ад Каланчоўскай плошчы каля Яраслаўскага, Ленінградзкага і Казанскага вакзалаў да СІЗА «Матроская цішыня», дзе палітык утрымліваецца пад вартай.

Радыё Свабода вяло прамую трансьляцыю:

Падыходы да СІЗА былі перакрытыя паліцыяй, людзі зьбіраліся ля кардонаў і скандавалі: «Свабоду Навальнаму!»

Колькасьць удзельнікаў акцыі СМІ ацэньваюць у некалькі тысяч чалавек.

Па дадзеных «ОВД-Инфо», да 14:30 у Маскве затрымалі больш за 330 чалавек. Сярод іх Юлія Навальная, жонка Аляксея Навальнага.

Каля «Матроскай цішыні» і на падыходах да яе таксама былі затрыманьні.

Пасьля калёна накіравалася ад «Матроскай цішыні» назад у цэнтар Масквы. Фінальным пунктам шэсьця была абвешчаная плошча каля трох вакзалаў.

  • Прыхільнікі апазыцыянэра плянавалі сабрацца ў цэнтры Масквы, на Лубянскай плошчы. Аднак улады перакрылі цэнтральныя кварталы і закрылі некалькі станцый мэтро. Пункты збору людзей некалькі разоў мяняліся, увесь гэты час працягваліся затрыманьні. Урэшце шэьсце пачалося ад Каланчоўскай плошчы.
  • Акцыі за вызваленьне Навальнага праходзяць у дзясятках гарадоў Расеі. Яны ня ўзгодненыя з уладамі. Па ўсёй Расеі да 15:30 менскага часу затрымалі больш за 2100 чалавек. Паліцыя затрымлівала людзей і перашкаджала акцыям у многіх буйных гарадах.
  • 2 лютага суд будзе разглядаць справу аб замене ўмоўнага тэрміну Аляксею Навальнаму на рэальны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG