Прадпрымальніка і актывіста Зьмітра Дашкевіча вызвалілі сёньня зь ІЧУ Менскага раёну, дзе ён адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Дашкевіча затрымалі 15 студзеня ў Курапатах, дзе ён цягам двух з паловай гадоў штопятніцу трымае варту каля рэстарацыі «Поедем Поедим».
Зьміцер Дашкевіч стаіць у Курапацкай варце больш за два гады кожную пятніцу. Летась у лістападзе ён ужо быў пакараны арыштам на 15 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ГУБАЗіК затрымаў адміністратара телеграм-чатаў