Падчас ператрусу міліцыя канфіскавала кампутарную тэхніку, сьцягі, налепкі, плякаты, 6 балёнаў для нанясеньня графіці, а таксама больш за 4 тысячы агітацыйных улётак.
Мужчыну даставілі ў Фрунзэнскае РУУС, у дачыненьні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, таксама вынесена афіцыйнае папярэджаньне ў адпаведнасьці з законам «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму».
«Вядома, што малады чалавек арганізоўваў раённыя маршы, за ўласныя грошы набываў пратэстную сымболіку і перапрадаваў яе грамадзянам, асабіста наносіў малюнкі „змагарскага“ характару на аб’екты гарадзкой інфраструктуры», — паведамляе прэс-сактарка МУС Вольга Чамаданава.