Як паведаміў партал TUT.BY , на яго карэспандэнтку Надзею Калініну складзены адміністрацыйны пратакол. За што — невядома.
Днём 29 студзеня яна перастала выходзіць на сувязь. Калініна спрабавала патрапіць на сход дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Менску, які адбываўся ў ДК «Камволь».
Пазьней стала вядома, што журналістка знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёна Менску. Пакуль Калініна знаходзілася ў РУУС, да яе не пусьцілі адваката.
Зараз яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна.
71 дзень знаходзіцца ў зьняволеньні журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч. Ёй прад’яўленае абвінавачваньне ў «разгалошваньні мэдычнай таямніцы, якое мела цяжкія наступствы». Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Барысевіч вязьнем сумленьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ГУБАЗіК затрымаў адміністратара телеграм-чатаў