«Мы пабудавалі — удумайцеся! — першую сувэрэнную, незалежную дзяржаву. На руінах велізарнай імпэрыі. Акрываўлены кавалак гэтай імпэрыі ўзялі ў рукі, адрадзілі і на яго аснове стварылі дзяржаву. І мне пашчасьціла быць першым прэзыдэнтам. Вось адсюль мая рашучасьць абараняць гэтую дзяржаву. На кані, на танку, на бронетранспартэры, з кулямётам, аўтаматам у руках. Чаго б мне гэта ні каштавала», — цытуе Лукашэнку БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зноў абвінаваціў Польшчу ў падбухторваньні да рэвалюцыі ў Беларусі і зачытаў нібыта цытаты прэм'ера МаравецкагаЁн адзначыў, што яму «няма чаго саромецца сваіх ўчынкаў», хоць і прызнаў, што «не сьвяты». Маўляў, немагчыма прапрацаваць прэзыдэнтам больш за чвэрць стагодзьдзя і дзесьці не спатыкнуцца. Але «сыстэмных памылак» не было, лічыць Лукашэнка.
«Сувэрэнітэт — гэта ня толькі пытаньне захаваньня дзяржавы. Гэта пытаньне нацыянальных амбіцый. Пытаньне вашага грамадзянскага статусу, — працягнуў Лукашэнка. — Я ніколі не паверу, што мы выгадавалі пакаленьне незалежных беларусаў, якія мараць, каб іхнюю будучыню вызначалі замежныя палітыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: Я б хацеў, каб Беларусь на саміце «Ўсходняга партнэрства» прадстаўляла ЦіханоўскаяПра тое, каму выгадна «разьяднаць народ і аслабіць Беларусь», задумваюцца ня ўсе, даводзіў студэнтам Лукашэнка. Заявіў, што летась градус палітызацыі грамадзтва дасягнуў найвышэйшага ўзроўню.
«Чаму частка грамадзтва, сярод якой апынуліся і вы, маладыя беларусы, дазволіла сябе падагрэць? Чаму мы дазволілі ўнесьці ў наш агульны дом — Беларусь — разлад? Ня толькі ў краіну, нават у сем’і? Мы так ганарыліся сваёй мудрасьцю, талерантнасьцю, адзінствам, стабільнасьцю. Адважуся выказаць здагадку, што на тэму, каму выгадна разьяднаць народ і аслабіць Беларусь, задумваюцца далёка не ўсе», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 89% палякаў сочаць за пратэстамі ў Беларусі, — вынікі сацапытаньняЗа мяжой не заклапочаныя інтарэсамі беларускага народу, там проста хочуць вырашыць свае праблемы за яго кошт, перакананы Лукашэнка.
«Няўжо нехта ўсур’ёз думае, што там, за мяжой, моцна заклапочаныя інтарэсамі нашага народу? Не да Беларусі ім. А вось вырашыць свае праблемы за кошт беларусаў — гэта тэма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Атлянтычная Рада: Байдэн павінен называць Лукашэнку былым прэзыдэнтам і сустрэцца зь ЦіханоўскайЁн таксама выказаў перакананьне, што «сьцены ўнівэрсытэту ня месца для палітычных мітынгаў». Сказаў, што добра памятае сябе ў студэнцкія часы, да таго ж малодшы сын Мікалай практычна аднагодак удзельнікаў сустрэчы.
«Вы актыўна выказваеце сваю пазыцыю ў сацыяльных сетках, нават на вуліцах, у твар прадстаўнікам улады. Я ў курсе. Ніхто не забараняе вам гаварыць. Выказваць меркаваньне можна, трэба абавязкова. Але недапушчальна пераходзіць рысу закону», — прыгразіў наступствамі Аляксандар Лукашэнка.