Пра гэта ў ноч на пятніцу, 29 студзеня, паведаміла брытанскае выданьне The Independent са спасылкай на ліст кіраўніка Эўрапейскай Рады Шарля Мішэля, які трапіў у распараджэньне рэдакцыі.
Згодна з гэтым дакумэнтам, у Брусэлі нібыта вывучаюць магчымасьць прымяніць такія «неадкладныя меры», каб забясьпечыць вытворчасьць і пастаўкі вакцын для насельніцтва ЭЗ. Для гэтага кіраўніцтва ЭЗ гатова выкарыстаць «усе законныя сродкі», пакуль працягваючы спробы вырашыць праблему «шляхам дыялёгу і перамоваў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спад эканомікі ЗША ў 2020-м не такі сур’ёзны, як прадказвалі некаторыя фінансістыЯк адзначаецца ў публікацыі, так званыя «вакцынную вайну» справакавала кампанія AstraZeneсa, нечакана абвясьціўшы 22 студзеня пра затрымку паставак сваёй вакцыны ў ЭЗ, але гарантуючы захаваць у поўным аб’ёме пастаўкі ў Вялікую Брытанію. У кампаніі патлумачылі такія дзеяньні тым, што кантракт з ЭЗ быў заключаны пазьней. У 1-м квартале 2021 года AstraZeneсa скароціць пастаўкі ў ЭЗ на 67%.
Камісар ЭЗ у пытаньнях здароўя Стэла Кірыякідэс запатрабавала ад AstraZeneca выканаць усе абавязаньні па кантракце. У ЭЗ западозрылі, што AstraZeneca пастаўляе частку прызначаных для ЭЗ вакцын Вялікай Брытаніі і іншым краінам, якія не ўваходзяць супольнасьць. Кіраўніцтва кампаніі гэтыя абвінавачаньні абвяргае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справаздача: былы кіраўнік усясьветнага біятлёну быў карумпаваны Расеяй