Садыр Джапараў 28 студзеня ўступіў на пасаду прэзыдэнта Кіргізстану.
Пасьля прынясеньня прысягі Джапараў адзначыў, што ўзяў на сябе «калясальную, цяжкую адказнасьць», перадае кіргіская служба Радыё Свабода.
Садыр Джапараў замяніў на прэзыдэнцкай пасадзе Сааранбая Джээнбекава, які падаў у адстаўку ў кастрычніку летась праз палітычны крызіс у краіне. Джапараў стаў прэзыдэнтам у выніку пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў 10 студзеня 2021 году, на якіх, паводле афіцыйных зьвестак, ён атрымаў амаль 80% галасоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіргізстане праз падазрэньне ў карупцыі затрымалі былога прэм’ер-міністраКіргіская служба Радыё Свабода паведаміла таксама, што былога кіраўніка Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану Абдыля Сегізбаева ўзялі пад варту праз падазрэньне ў злоўжываньні службовым становішчам.