Пэнсіянэры сталі на ходніку адной з вуліц Менску ў ланцуг салідарнасьці.
Усяго выйшла некалькі дзясяткаў чалавек з нацыянальнымі сьцягамі і плякатамі з заклікамі вызваліць палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сорамна Беларусь пакідаць з гэтым прэзыдэнтам». Чаму супраць Лукашэнкі выходзяць пэнсіянэрыПэнсіянэры традыцыйна выходзяць на маршы за новыя сумленныя выбары і акцыі пратэсту зь верасьня 2020 году. Пасьля таго як у сьнежні сілавікі пачалі разганяць іх акцыі і затрымліваць удзельнікаў, людзей на пратэстах стала меней, яны не анансуюцца ў шырокадаступных сацыяльных сетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні, нягледзячы на мароз, пэнсіянэры выйшлі на акцыю пратэсту. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За ўдзел у «Маршы мудрасьці» асудзілі 89-гадовую пэнсіянэрку