«Вось цяпер будуць многія казаць, што на незаконныя акцыі выйшла шмат людзей. Не, выйшла мала людзей, шмат людзей галасуюць за Пуціна», — заявіў Пяскоў у эфіры праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расея-1».
У якасьці аргумэнта ён згадаў галасаваньне за папраўкі ў расейскую Канстытуцыю летам 2020 году: «Калі лічбы супаставіць, то зразумееце, наколькі мала людзей удзельнічаюць у пратэстах».
Паводле ацэнак СМІ, у пратэстах у Маскве ўзялі ўдзел да 40 тысяч чалавек, паводле МУС — 4 тысячы. Паводле падлікаў «МБХ мэдыя», па ўсёй Расеі ў пратэстах удзельнічалі да 110 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На пратэстах супраць Пуціна ў Расеі налічылі больш за 3600 затрыманых. Гэта рэкордУ інтэрвію «Расея-1» Пяскоў выказаўся і пра «палац Пуціна», расьсьледаваньне пра які разам з арыштам Аляксея Навальнага стала прычынай выхаду людзей на вуліцы. На яго думку, публікацыя не дае адказу на пытаньне, «чаму гэта прыпісваецца Пуціну».
«Пуцін нічога там ня робіць, у Пуціна няма палаца ў Геленджыку. Нам даўно ўжо стала вядома, што рыхтаваліся так званыя выкрыцьці, псэўдавыкрыцьці і інфармацыйныя атакі на прэзыдэнта. Яны ўсе маюць на мэце раскатурхаць сытуацыю. Яны не адпавядаюць рэчаіснасьці, гэта чыстая хлусьня», — заявіў Пяскоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што азначаюць для Беларусі расейскія пратэсты?Расьсьледаваньне Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага пра палац у Геленджыку па стане на 24 студзеня набрала ўжо больш за 79 мільёнаў праглядаў на YouTube.