Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на партал Рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі.
Цырымонія прайшла падчас сустрэчы чальцоў калегіі кансультантаў архідыяцэзіі.
Ганаровы мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, адстаўку якога з пасады мітрапаліта ў сувязі з дасягненьнем 75-гадовага ўзросту ў студзені прыняў папа Рымскі Францішак, падзякаваў прысутным за шматгадовае супрацоўніцтва і паабяцаў «сваю малітву і падтрымку, а таксама служэньне парадамі і дапамогай у выпадку неабходнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найстарэйшы ярарх Беларусі. Чым вядомы біскуп Велікаселец, якога папа часова прызначыў кіраваць Каталіцкай царквойКазімір Велікаселец папрасіў прысутных аб дапамозе ў выкананьні ўскладзеных на яго абавязкаў, якія ён будзе выконваць да прызначэньня новага кіраўніка Рыма-каталіцкага касьцёла ў краіне.
Разглядаючы іншыя пытаньні, удзельнікі сустрэчы «агучылі шматлікія просьбы ад вернікаў, якія паступаюць з усёй Беларусі, пра магчымасьць аднаўленьня трансьляцыі нядзельнай сьвятой імшы на Беларускім радыё». Вырашана «чарговы раз падаць кіраўніцтву Белтэлерадыёкампаніі просьбу ўзнавіць гэтыя трансьляцыі, якія слухала вялікая колькасьць людзей, пераважна сталага веку».