Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскуп Кандрусевіч і біскуп Велікаселец памоляцца разам


Вернікі-каталікі
Вернікі-каталікі

24 студзеня ў менскай архікатэдры Найсьвяцейшага Імя Марыі пройдзе цэлебрацыя ўрачыстай сьвятой імшы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Казіміра Велікасельца.

3 студзеня, у дзень 75-гадовага юбілею арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, папа Францішак прыняў пададзенае ім прашэньне аб вызваленьні ад пастырскага кіраваньня Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненьнем пэнсійнага ўзросту, нагадвае рэсурс catholic.by.

У сувязі з тым, што пасьля выхаду мітрапаліта на пэнсію яго катэдра засталася вакантнай, на час да прызначэньня наступніка Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі прызначаны біскуп Казімір Велікаселец, чые паўнамоцтвы, нягледзячы на аналягічны ўзрост, былі працягнутыя Ватыканам яшчэ на 2 гады.

Супольная Эўхарыстыя стане малітвай падзякі за шматгадовае служэньне Тадэвуша Кандрусевіча, які дагэтуль працягвае служыць народу і касьцёлу ў Беларусі, гаворыцца ў паведамленьні.

Пачатак сьвятой Імшы 24 студзеня а 13-й гадзіне. На партале Catholic.by будзе весьціся наўпроставая трансьляцыя.

Тадэвуш Кандрусевіч толькі ў канцы мінулага году здолеў вярнуцца на радзіму. Беларускія ўлады чатыры месяцы не пускалі яго ў краіну, абвінавачваючы ў тым, што ён выяжджае ў Польшчу «па інструкцыі, як разгойдаць сытуацыю ў Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG