Белы дом ЗША на сваім сайце даў аб’яву аб запрашэньні на працу праграмістаў, зашыфраваную ў HTML-кодзе. Пра гэта піша Reuters.
«Калі вы чытаеце гэта, то нам патрэбна ваша дапамога», — прыводзіць агенцтва вытрымку з аб’явы. Паводле дадзеных журналістаў, пасьля інаўгурацыі Джо Байдэна адміністрацыя новага прэзыдэнта прыступіла да пошуку работнікаў ва ўрадавую лічбавую службу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн адмяніў указы Трампа пра выхад з кліматычнага пагадненьня і Сусьветнай гандлёвай арганізацыіЛічбавую службу Белага дому ў 2014 годзе заснаваў тагачасны прэзыдэнт ЗША Барак Абама — для мадэрнізацыі сыстэмы Medicare і рэфармаваньня найму супрацоўнікаў для дзяржаўных устаноў. Звычайна тэхнічных спэцыялістаў наймаюць ў лічбавую службу на адзін-два гады, адзначае Reuters.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці будзе Байдэн лепшым прэзыдэнтам, чым Трамп? Адказваюць менчукі. ВІДЭА