«Цяпер мы зь яе мужам шукаем адваката. Марыя ведала пра арышт Леаніда Судаленкі і была настроеная на тое, каб ня сьведчыць супраць сябе, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі», — удакладніў праваабаронца Васіль Палякоў.
Вядомага праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня паводле часткі 2 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу — за «фінансаваньне масавых беспарадкаў».
Праваабаронца аказваў юрыдычную дапамогу ўдзельнікам акцый пратэсту. Таксама ён дапамагаў аплачваць штрафы і дзяржаўнае мыта пры падачы скаргаў у суд.
У рэдакцыі сайту «Гомельская Вясна» Судаленка пакінуў паведамленьне, якое прасіў апублікаваць пасьля магчымага арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што яго затрымалі за дапамогу пратэстоўцамЁн пісаў, што дапамога рэпрэсаваным, у тым ліку пры падачы скаргаў у суды, адбывалася выключна пасьля, а не да ўдзелу ў пратэстах.
Матэрыяльная дапамога аказвалася выключна праз банк і з выплатай грашовых сродкаў у дзяржаўны бюджэт, а абарона правоў рэпрэсаваных на нацыянальным і міжнародным узроўні насіла публічны характар з асьвятленьнем у СМІ.
Судаленка зазначыў, што фінансаваньне «масавых беспарадкаў» — гэта прапанова або збор сродкаў ці аказаньне фінансавых паслуг з усьведамленьнем таго, што яны прызначаны для аплаты падрыхтоўкі, вэрбаваньня, навучаньня асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяньнях.
«Я займаўся дапамогай у аплаце штрафаў толькі прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасьці за ўчыненае правапарушэньне, прадугледжанае арт. 23.34 КаАП, а таксама аплатай знаходжаньня ў ізалятарах. І тут важная і, мабыць, галоўная дэталь: прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньні закону „Аб масавых мерапрыемствах“ выключае ў дзеяньнях пратэстоўцаў склад крымінальнага злачынства! Тым ня менш мяне затрымалі праз падазрэньне ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 342 КК! У маіх дзеяньнях адсутнічае склад злачынства», — заявіў праваабаронца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС пра Аляксандрава: «Затрыманыя падазраюцца ў фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці»