Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што яго затрымалі за дапамогу пратэстоўцам


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка пакінуў праваабаронцам ліст з пазнакай «Апублікаваць пасьля арышту», паведаміла «Гомельская вясна». Яго затрымалі 18 студзеня ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК РБ (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

У лісьце ён зьвязвае сваё затрыманьне з тым, што ён дапамагаў ахвярам рэпрэсій.

Ён паведаміў, што 5 студзеня ў яго дома і ў офісе правялі ператрусы і забралі тэхніку, банкаўскія карткі і зьвесткі пра больш як 200 рэпрэсаваных удзельнікаў мірных акцый пратэстаў 2020 году.

12 студзеня за аналягічную дапамогу ахвярам рэпрэсій арыштавалі журналіста Андрэя Аляксандрава.

«Пачынаючы зь леташняга жніўня, я таксама аплачваў штрафы, рахункі за харчаваньне ў ІЧУ і ў некаторых выпадках дзяржаўнае мыта рэпрэсаваным удзельнікам пратэставых акцый. Як спэцыяліст у галіне права, я ніколькі не сумняваўся ў правамернасьці такой дапамогі і не сумняваюся сёньня», – напісаў Судаленка.

Ён таксама адзначыў, што ўзяцьце яго пад варту супярэчыць закону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG