Ад пачатку кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі 2020 году ў краіне заведзена больш за 1000 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзыдэнцкай гонкі, актывістаў іхных штабоў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту.
Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, назваў Праваабарончы цэнтар «Вясна»:
- 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) — мінімум 182 фігуранты;
- 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — частку спраў, узбуджаных па арт. 293 КК, перад судом перакваліфікуюць на арт. 342 КК;
- 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак);
- 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту адносна супрацоўніка органаў унутраных спраў);
- 243 КК РБ (Ухіленьне ад сплаты падаткаў);
- 339 КК РБ (Хуліганства).
Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп, абразу прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў міліцыі пераважна па арт. 188, 369 Крымінальнага кодэксу. Па дадзеных, апублікаваных ГУУС МУС, на пачатак студзеня 2021 году заведзеныя 332 крымінальныя справы па гэтых дыфамацыйных артыкулах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 89 чалавек атрымалі крымінальныя выракі за пратэсты супраць Лукашэнкі. 38 зь іх накіравалі ў калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывіста БНФ зь Лідзкага раёну на закрытым судзе пакаралі 5 гадамі калёніі «за пратэсты» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратарка МУС расказала пра булінг і кібэрбулінг супрацоўнікаў міліцыі