Адпаведную пастанову ад 15 студзеня 2021 году № 13 сёньня афіцыйна апублікавалі на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з пастановай:
- Намесьнік прэм’ер-міністра Юры Назараў будзе прадстаўляць дзяржаву ў органах кіраваньня Менскага трактарнага заводу,
- старшыня Белстату Іна Мядзьведзева — у авіякампаніі «Белавія»,
- першы намесьнік міністра прамысловасьці Сяргей Гунько — на Магілёўскім заводзе ліфтавага машынабудаваньня,
- намесьніцу старшыні канцэрну «Белнафтахім» Сьвятлану Гурыну прызначылі на «СьветлагорскХімвалакно»,
- яшчэ адзін намесьнік старшыні «Белнафтахіму» Віталь Мілевіч — на ААТ «Полацак-Шкловалакно»,
- першы намесьнік старшыні канцэрну «Беллегпрам» Віталь Дзедзінец — на «Магатэкс».
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году на Менскім трактарным заводзе, «Сьветлагорскхімвалакно» і «Полацак-Шкловалакно» рабочыя выйшлі на страйк з палітычнымі патрабаваньнямі. Пасьля масавых страйкаў на МТЗ звольнілі каля 70 чалавек. А работнікаў ААТ «Магілёўліфтмаш» у жніўні гвалтоўна ўтрымлівалі на заводзе, каб тыя не ўзялі ўдзел у страйку.
Супрацоўнікі авіякампаніі «Белавія», а таксама Нацыянальнага аэрапорту запісалі відэазварот і зладзілі акцыю пратэсту супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў каля менскага аэрапорту. Нядаўна іх судзілі за зварот супраць гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйкам МТЗ заявіў, што нязгодных звольнілі з падлогам дакумэнтаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе падтрымліваюць страйкоўцаў, але самі баяцца». Што адбываецца на прадпрыемствах, дзе былі забастоўкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: І без забастовак прадпрыемствы зарабілі ў 3,5 раза менш, чым летась ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адпрацаваў 13 гадоў, выказаў думку — і выкінулі за плот». Чаму звальняюць страйкоўцаў на МЗКЦ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнешні гандаль — мінус 17,7%. Чаго дасягнула беларуская эканоміка