Ніякіх перадумоў для таго, каб рэйс, на якім Аляксей Навальны вяртаецца 17 студзеня ў Маскву, адмянілі, няма.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з аэрапорта Бэрлін-Брандэнбург імя Вілі Брандта, адкуль сёньня заплянаваны рэйс авіякампаніі «Победа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля лячэньня ў ФРГ расейскі апазыцыянэр Навальны ляціць у Расею, дзе яму пагражаюць арыштам. Жывы этэр з аэрапортаПаводле крыніц, блізкіх да расейскага палітыка, ён прыбудзе ў аэрапорт у суправаджэньні аховы, якую дала яму як госьцю фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. Магчыма, гэтая акалічнасьць дазволіць Навальнаму сесьці ў самалёт, абыходзячы галоўны будынак аэрапорта.
Перад вылетам Аляксей Навальны не плянуе сустракацца з прэсай, хоць у аэрапорце ля тэрміналу ўжо сабраліся журналісты.