Адвакатка затрыманага журналіста Андрэя Аляксандрава Вольга Карпушонак увечары 14 студзеня змагла сустрэцца з падабаронным падчас допыту ў ізалятары часовага ўтрыманьня на 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску, перадае БелаПАН.
«Андрэй жывы-здаровы, умовы нармальныя, ціску не аказваюць», – паведаміла адвакат.
Паводле яе, 15 студзеня каля 13 гадзін міне трое сутак з моманту затрыманьня, пасьля чаго Аляксандрава павінны адпусьціць альбо пакінуць пад вартай.
Аляксандрава затрымалі 12 студзеня як падазраванага ў крымінальнай справе, распачатай паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
«Згаданага грамадзяніна затрымалі ў сувязі з высьвятленьнем дачыненьня да дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, што адбыліся на тэрыторыі Менску», – паведаміла БелаПАН на наступны дзень афіцыйная прадстаўніца УСК па Менску Кацярына Гарлінская.
Затрымалі таксама сяброўку Аляксандрава Ірыну Злобіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Андрэя Аляксандрава затрымалі як падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках14 студзеня ў офісе БелаПАН, дзе Аляксандраў у 2014–2018 гадах працаваў намесьнікам дырэктара, прайшоў ператрус. Канфіскавалі частку тэхнікі і носьбітаў інфармацыі. У пастанове на вобшук таксама фігураваў артыкул 293 КК (масавыя беспарадкі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыі БелаПАН прайшоў ператрус без прысутнасьці адваката, адну журналістку шпіталізавалі. ФОТА і ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Размахвалі пісталетам, паставілі на калені, ударылі па галаве». Супрацоўнік «Прэс-клюбу» пра сваё затрыманьне