З 9 жніўня і да канца году Лукашэнка 8 разоў праводзіў тэлефонныя размовы з Пуціным ды іншымі кіраўнікамі Расеі. У мінулым годзе за такі ж пэрыяд размоваў было толькі 5, і гэта нягледзячы на спрэчкі вакол цаны на нафту і газ для Беларусі.
Апроч Расеі, Лукашэнка гаварыў пасьля выбараў зь лідэрамі Таджыкістану (4 разы), Армэніі (3 разы), Азэрбайджану (2 разы), Узбэкістану (1 раз).
Адбылася і тэлефонная размова зь дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэо. Яна тычылася вызваленьня грамадзяніна ЗША, палітоляга Віталя Шклярава.
У 2019 годзе са жніўня па канец году Лукашэнка, апроч Пуціна, сазвоньваўся зь лідэрамі Казахстану (2 разы), Таджыкістану (2 разы), Узбэкістану (1 раз). У 2020-м не было ніводнай размовы з Казахстанам, хоць раней яны здараліся часта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каму найчасьцей тэлефануе Лукашэнка. ІНФАГРАФІКАКалі браць усе званкі Лукашэнкі за 10 гадоў, то бачна, што найбольш ён сазвоньваўся з кіраўніцтвам Расеі (36 разоў), Украіны (11 разоў), Казахстану (10 разоў). У 2020-м пасьля выбараў размовы з Украінай і Казахстанам спыніліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША Пампэо сустрэўся з чалавекам, які быў на сустрэчы ў СІЗА з Лукашэнкам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-памочнік дзяржсакратара ЗША: Мужнасьць беларусаў захапляе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адрываецца ад рэальнасьці». Украінскі міністар адрэагаваў на выпад Лукашэнкі ў адрас Зяленскага