Беларуская асацыяцыя журналістаў нагадвае, што 22 сьнежня 2020 году былі затрыманыя заснавальніца культурна-асьветніцкай установы «Журналісцкая майстэрня Прэс-клюб» Юлія Слуцкая, праграмная дырэктарка Ала Шарко, дырэктар Сяргей Альшэўскі, апэратар Пётар Слуцкі, а таксама Ксенія Луцкіна — экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, зьвязаная з мэдыяпраектам Акадэміі «Прэс-клюбу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальніцы і супрацоўнікам «Прэс-клюбу» выставілі абвінавачваньнеУ кватэрах супрацоўнікаў і ў офісе адбыліся ператрусы. Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю паведаміў, што праводзіць праверку па фактах парушэньняў падатковага заканадаўства ў дачыненьні да службовых асобаў «Прэс-клюбу» і іншых суб’ектаў гаспадараньня, зьвязаных з паступленьнем буйных грашовых сумаў з-за мяжы.
31 сьнежня затрыманым выставілі абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні злачынства паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Ім абрана мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай. Цяпер Юлія Слуцкая і яе калегі знаходзяцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт абароны журналістаў запатрабаваў неадкладнага вызваленьня прадстаўнікоў «Прэс-клюбу»Беларуская праваабарончая супольнасьць прыйшла да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага перасьледу заснавальнікаў і супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» зьяўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненьне іх публічнай супольнай дзейнасьці.
На падставе гэтага Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі, Пётар Слуцкі, Ксенія Луцкіна прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы і журналісцкія арганізацыі пачалі міжнародную кампанію дзеля вызваленьня супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»Беларускія правабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладнага вызваленьня з турмаў усіх палітвязьняў. З улікам новых, іх ужо 183.