У школе пасёлку Высьцічы, што на Берасьцейшчыне, шукаюць новага кіроўцу аўтобуса. Аб’ява апублікаваная ў сацсетках.
Як піша мясцовае выданьне «Першы рэгіён», прычынай звальненьня стаў нядаўні інцыдэнт у лякарні.
5 студзеня 55-гадовы былы вайсковец у п’яным стане зваліўся на прыпынку і разьбіў твар. Яго заўважылі амапаўцы і выклікалі хуткую. Па дарозе мэдыкі і пацыент нібыта разгаварыліся пра палітыку. П’янаму мужчыну падалося, што лекары чымсьці незадаволеныя, і ён гэтым абурыўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Супраць Лукашэнкі?» Мужчына ў Берасьці ўдарыў мэдыка ў твар. Міліцыя вядзе праверкуДалейшыя падзеі мэдыкі зафіксавалі на камэру: пацыент лаецца на маладога лекара, а потым б’е яго ў твар. Пасьля гэтага дэбашыра адвёў убок міліцыянт.
У выніку мужчыну адпусьцілі дадому. Ужо былы школьны кіроўца заявіў, што яму сорамна за свае паводзіны, але палітычныя погляды зьмяняць ён не зьбіраецца.