Стужка зьнятая пры падтрымцы Беларускага фонду культурнай салідарнасьці. Яна стала водгукам на брутальную зачыстку менскай «плошчы Пераменаў» летась 15 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плошча пераменаў» разьвітваецца з Раманам Бандарэнкам. ВІДЭА,ФОТААгулам у той дзень было затрымана больш за 1300 чалавек — найбольшая колькасьць, пачынаючы ад супрацьстаяньня 9–11 жніўня, калі колькасьць затрыманых дасягала 3000.
Мастацкі фільм прысьвячаецца мастаку і актывісту Раману Бандарэнку, які ўвечары 11 лістапада са словамі «Я выходжу» выправіўся бараніць свой двор ад сілавікоў-вандалаў.
«Увечары 12 лістапада, пасьля зьяўленьня навіны пра сьмерць Рамана, на „плошчы Пераменаў“ узьнік народны мэмарыял. Праз тры дні ўлады яго зьнішчылі.
Людзей, што прыйшлі туды „Маршам сьмелых“, жорстка затрымлівалі, пазначалі фарбай, каб ведаць, каго ў міліцыі зьбіваць мацней. У тым ліку беларускамоўных. А пасьля сілавікі шукалі тых, хто схаваўся ў кватэрах бліжэйшых дамоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей выйшлі на акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Менску і іншых гарадах. Больш за 1000 затрыманых. ФОТА і ВІДЭАНекаторым прыйшлося правесьці ноч на падлозе без аніводнага гуку, каб іх не знайшлі», — гаворыцца ў анатацыі да фільму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суседзі Рамана Бандарэнкі стварылі анімацыйны ролік у памяць пра яго. ВІДЭА«Менск 2020» напісаны і зрэжысаваны Анастасіяй Мацкевіч. Пачатак прэм’еры а 20-й гадзіне на YouTube-канале Беларускага фонду культурнай салідарнасьці.