Пра гэта паведамляе Deutshce Welle.
Фактары, якія перашкаджаюць фармаваньню калектыўнага імунітэту — абмежаваны доступ да вакцынаў у краінах разьвіцьця, перасьцярогі насельніцтва адносна вакцынацыі і патэнцыял мутацыі вірусаў, лічаць экспэрты ў галіне аховы здароўя.
Усё большая колькасьць краін па ўсім сьвеце, уключаючы ЗША, Вялікую Брытанію і краіны Эўразьвязу, знаходзяцца на першых этапах масавых вакцынацыяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масавая вакцынацыя мэдыкаў дагэтуль не пачаласяКалектыўны, статкавы імунітэт узьнікае, калі дастатковая колькасьць насельніцтва мае імунітэт да інфэкцыі, каб ён перашкаджаў распаўсюджваньню хваробы.
«Мы ня здолеем дасягнуць папуляцыйнага, статкавага імунітэту ў 2021 годзе», — сказала Свамінанат на брыфінгу, падкрэсьліўшы пры гэтым, што такія захады, як фізычная дыстанцыя, мыцьцё рук і нашэньне масак, па-ранейшаму неабходныя для стрымліваньня пашырэньня COVID-19.
Яна высока ацаніла «неймаверны прагрэс», дасягнуты дасьледчыкамі ў распрацоўцы некалькіх бясьпечных і эфэктыўных вакцынаў.
Навукоўка з САЗ заклікала людзей быць цярплівымі, заявіўшы, што распаўсюд вакцынаў «патрабуе часу», паколькі маштаб вытворчасьці павінен складаць мільярды дозаў.