Руслан Мамаеў асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўленьня волі, ягоная саўдзельніца Эльміра Шапіаева — на восем.
Паводле швэдзкага пракурора Пэра Ліндквіста, прычынай нападу на Абдурахманава стала крытыка на адрас Ахмата Кадырава, былога прэзыдэнта Чачні і бацькі цяперашняга кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава.
«Усе сьляды сьледзтва паказваюць на Грозны», — заявіў Ліндквіст падчас слуханьняў у акруговым судзе гораду Еўле, паведамляе швэдзкая газэта Aftonbladet. Сьпікер чачэнскага парлямэнту Магамэд Даудаў абвясьціў блогеру кроўную помсту ў сакавіку 2019 году, пра што таксама было заяўлена на судзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Памерці і не адчуваць гэтыя зьверствы». Чачэнскі блогер распавёў, што яго чакае пасьля высылкі на радзіму з ПольшчыУ ходзе працэсу было ўстаноўлена, што да замаху загадзя рыхтаваліся. Сустрэчы наконт гэтага праходзілі ў Грозным і ў Маскве. Акрамя гэтага, быў набыты аўтамабіль у Літве, які потым даставілі ў Швэцыю. За само забойства Мамаеву абяцалі заплаціць 60 тысяч эўра.
У рашэньні суду адзначаецца, што асуджаныя павінны выплаціць пацярпеламу ў якасьці кампэнсацыі 140 тысяч швэдзкіх крон (гэта каля 17 тысяч даляраў). Пасьля адбыцьця пакараньня ў турме абодва асуджаныя павінны быць дэпартаваныя бяз права на вяртаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рамзан Кадыраў папрасіў беларусаў падтрымаць Лукашэнку «ў цяжкія дні»На Абдурахманава напалі ў лютым мінулага году. Ён знаходзіўся ва ўласным доме, калі яго ўдарылі малатком па галаве. Ён здолеў абяззброіць нападніка і выклікаць паліцыю.
Пракурор першапачаткова прасіў даць менавіта такія тэрміны падсудным — 10 і 8 гадоў.
Сам нападнік раней даў паказаньні, што ён нібыта не хацеў забіваць Абдурахманава. Мамаеў таксама прызнаў, што зрабіў злачынства на загад «людзей з Грознага».