Цэнтар дапамогі беларусам, які з палітычных прычынаў прыехалі ва Ўкраіну, плянуе спрыяць беларусам у пошуку жытла, працы і навучаньня, а таксама ў юрыдычнай дапамозе.
Сайт «Беларускага крызіснага цэнтру» мае дзьве моўныя вэрсіі — украінскую і беларускую. Працаўнікі цэнтру ў Львове прапануюць беларусам:
- юрыдычную і псыхалягічную дапамогу;
- складаньне дакумэнтаў на статус уцекача;
- пошук жытла, працы і навучаньня;
- дапамогу ў атрыманьні польскай гуманітарнай візы;
- пошук сямейнага лекара.
Зьвязацца з цэнтрам можна праз тэлефон: +38 (068) 325 61 44 (telegram), e-mail: belaruscentr@gmail.com, а таксама праз форму сувязі на сайце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пагражалі, што забяруць дзіця», — трактарыст-блогер з Хойнікаў папрасіў палітычнага прытулку ў Латвіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алег Сянцоў: У Беларусі сапраўдная міліцэйская дзяржава, але ўкраінцы там бы спалілі ўсё