10 студзеня а 20-й гадзіне «Вольны хор» засьпявае калядныя і пратэставыя песьні.
Вялікі склад «Вольнага хору» ўпершыню выступіць з аркестрам.
«Вольны хор» зьявіўся ў жніўні 2020 году як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, кажуць яго ўдзельнікі. Хор нечакана зьяўляўся ў публічных месцах Менску — у мэтро, на вакзале, у опэрным тэатры, бібліятэцы, у філярмоніі, цырку, у гандлёвых цэнтрах, на мэмарыяле «Яма» — і выконваў песьні беларускіх пратэстаў. Ён таксама ўдзельнічаў у дваровых канцэртах падчас пратэстаў у Менску.
«Вольны хор» прэзэнтаваў два альбомы: «Годныя песьні» і «Калядны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вольны хор» прэзэнтуе альбом «Годныя песьні» онлайн. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольны хор прэзэнтаваў альбом «Калядны». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такога не было ніколі ў музычнай сусьветнай гісторыі». Троіцкі пра найлепшыя песьні беларускага пратэсту