Праект новай Канстытуцыі Беларусі можа быць гатовы да канца 2021 году, яго лёс людзі вырашаць на рэфэрэндуме, заявіў Лукашэнка.
Яго цытуе расейскае агенцтва ТАСС, спасылаючыся на інтэрвію, якое Лукашэнка даў тэлеканалу «Россия-1». Яно было запісана напярэдадні Новага году.
«Думаю, што да канца наступнага году праект новай Канстытуцыі будзе гатовы. І тады на рэфэрэндуме людзі вызначаць, быць новай Канстытуцыі ці ня быць», – сказаў ён.
Аляксандар Лукашэнка ў лістападзе 2020 году, наведваючы менскі шпіталь нумар 6, выказаўся наконт канстытуцыйнай рэформы:
«Ніякую Канстытуцыю я пад сябе не раблю. З новай Канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзыдэнтам працаваць ня буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносьце. І я ніколі не дапушчу таго, каб, прымаючы новую Канстытуцыю, хтосьці сфальшывіў ці потым выбары па новай Канстытуцыі хтосьці сфабрыкаваў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Савеце Рэспублікі правялі «круглы стол» па новай Канстытуцыі. Запрасілі і апазыцыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі можа адбыцца канстытуцыйны пераварот ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Апэрацыя прыкрыцьця». Карбалевіч пра заяву Лукашэнкі наконт Канстытуцыі