«Маё меркаваньне — часовыя эканамічныя цяжкасьці апраўданыя, калі абараняеш правы чалавека, свабоды і агульныя асноватворныя вечныя каштоўнасьці», — цытуе партал Delfi словы міністаркі зь інтэрвію BNS.
«Любыя санкцыі адносна Беларусі, Расеі альбо Ірану, любой краіны ў сьвеце, маюць эканамічныя наступствы. Але яны ўводзяцца нездарма — для таго, каб мы абаранілі правы чалавека», — сказала яна.
Па словах міністаркі, у дзеяньняў беларускага рэжыму павінныя быць наступствы, таму Літва падтрымлівае пакет санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да ўладаў Беларусі.
Раней Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Менск будзе прымаць меры ў адказ на санкцыі з боку краінаў Балтыі.
У сьнежні даччынае прадпрыемства Беларускай нафтавай кампаніі BNK (UK) Limited паведаміла аб часовым прыпыненьні экспарту нафтапрадуктаў праз літоўскі порт Клайпеду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных справаў Літвы сустрэўся зь Ціханоўскай і заявіў аб прыярытэтнасьці беларускай справы