«Роля навукі — быць разам з уладай», — кіраўнік Акадэміі навук

Уладзімер Гусакоў

«Мы не дапусьцілі расхістваньня Акадэміі навук», — заявіў старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Гусакоў на апаратнай нарадзе па выніках 2020 году. Ягоную прамову апублікавала выданьне «Навука»

Паводле Гусакова, Акадэмія «у цэлым справілася» з выклікамі і рызыкамі 2020 году.

«Трэба вельмі шчыльна працаваць з усімі органамі дзяржкіраваньня, з уладай на аўтарытэт краіны.

Ні ў якім разе не дапускаць ніякіх несанкцыянаваных дзеяньняў і праяваў.

Я асабліва ўдзячны шматлікім кіраўнікам нашых акадэмічных арганізацый за іх правільную грамадзянскую пазыцыю, за недапушчэньне супрацьстаяньня навукоўцаў і ўлады.

Роля навукі — быць разам з уладай».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нацыяналістычная апалёгія расейскай мовы», — польскія славісты адказалі Гусакову і Каваленю на артыкул аб «двумоўі»

Сярод задачаў для беларускай навукі на 2021 год Гусакоў назваў «распрацоўку самых якасных і бясьпечных харчовых прадуктаў, а таксама самых сучасных формаў прэпаратаў, у тым ліку нашых айчынных вакцын супраць небясьпечных вірусных інфэкцый. Для гэтага, натуральна, трэба неадкладна фармаваць сваю нацыянальную беларускую школу вірусолягаў і супрацьвірусных тэхналёгій».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніком Інстытуту гісторыі стаў функцыянэр, які спрычыніўся да звальненьня «пратэставых» калегаў