Як паведамляе БелаПАН, супрацоўнікі міліцыі затрымалі Андрэя Шарэнду 29 сьнежня ля пад’езда ягонага дому. Актывіста даставілі ў Ленінскі РАУС і зьмясьцілі ў ІЧУ. Падставай стала правапарушэньне паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмешчаны ў ізалятар актывіст «Эўрапейскай Беларусі» затрыманы па новым пратаколе1 студзеня яго павінны былі вызваліць па заканчэньні 72 гадзін з моманту фактычнага затрыманьня. Калі актывіст ня выйшаў на свабоду, сваякам і паплечнікам сказалі, што тэрмін працягнуты яшчэ на трое сутак па новым пратаколе.
Такім чынам, судзіць Андрэя Шарэнду будуць 6 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці сілавікі праводзяць ператрус у актывісткі кампаніі «Эўрапейская Беларусь»А напярэдадні ў іх кватэры прайшоў ператрус. Падчас яго затрымалі Паліну Шарэнду-Панасюк, жонку актывіста. Паводле папярэдніх зьвестак, нібыта за супраціў супрацоўніку міліцыі. Пасьля вызваленьня Андрэй Шарэнда распавёў тэлеканалу «Белсат», што на яго жонку завялі крымінальную справу.
«На Паліну заведзена крымінальная справа, за што — пакуль ня ведаю. На мяне — два пратаколы па 23.34 КаАП, за ўдзел у акцыі 8 лістапада ў Менску і за сьцяг на гаўбцы маёй кватэры. Мяне будуць судзіць 6 студзеня», — сказаў Андрэй Шарэнда.
Паліна, якая таксама зьяўляецца чальцом «Эўрапейскай Беларусі», знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС.