Пра выпадак у адной зь вёсак Гомельскага раёну Свабодзе расказаў праваабаронца Леанід Судаленка.
24 сьнежня ў Гомельскім раёне выпаў сьнег — жыхар вёскі прыбраў ад сьнегу двор і зьляпіў сьнегавіка, надрапаўшы на ім «Жыве Беларусь!». Сьнег хутка сышоў, ператварыўся ў ваду і сьнегавік. 29 сьнежня да вяскоўца завітаў участковы і склаў пратакол за несанкцыянаваны пікет.
«Вясковец параіў участковаму складаць пратакол на сьнегавіка, бо гэта ж ён пікетаваў. І хоць не было ўжо ані сьнегу, ані сьнегавіка, жыхара вёскі будуць судзіць», — дадаў праваабаронца. Доказам пікету ідзе здымак, які, пэўна, зрабіў хтосьці з суседзяў
Участковы склаў на гаспадара, які зьляпіў сьнегавіка, пратакол па артыкуле 23.34 Адміністратыўнага кодэксу, прызнаўшы скульптуру са сьнегу на ягоным уласным агародзе несанкцыянаваным пікетам.
Сам гаспадар адмовіўся ад камэнтароў для прэсы. Суд мае адбыцца бліжэйшым часам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На 26-гадовую жыхарку Скідзеля завялі крымінальную справу за графіці з бусламі і «Пагоняй» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прайшлі першыя ў 2021 годзе нядзельныя маршы пратэсту. Асноўнае