На яго завялі крымінальную справу за «гвалт ці пагрозу гвалту ў дачыненьні службовай асобы» (артыкул 366 Крымінальнага кодэксу). Пакараньне паводле гэтага артыкулу — да 5 гадоў зьняволеньня.
Мінулай восеньню ён прысутнічаў на судзе над Георгіем Васіленкам, які замяніў на цэнтральнай плошчы чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы. У выніку тады Васіленку пакаралі «хіміяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За замену чырвона-зялёнага сьцяга на бел-чырвона-белы гамельчуку прысудзілі два гады «хіміі»У чым абвінавачваюць актывіста АГП
Паводле абвінавачаньня, нібыта пасьля вынясеньня гэтага прысуду Няпомняшчых выказаў нейкую пагрозу ў бок пракуроркі Алесі Жураўлёвай, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачаньне.
«Сам Уладзімер Міхайлавіч кажа, што ня памятае таго моманту і ня памятае, каб выказваў пагрозы. Адзінае, што ён сказаў, гэта была агульная фраза кшталту „Арганізаваная злачынная групоўка“ ці „Вы за ўсё адкажаце“, і тое не адрасна ў бок пракурора. Нават у абвінавачаньні не напісана, якая менавіта фраза была прамоўлена, толькі што выказаў пагрозу гвалту», — удакладніў адвакат Сяргей Красноў.
Адвакат наведваў Уладзімера Няпомняшчых у СІЗА і гаворыць, што трымаецца актывіст бадзёра. Абаронца зьбіраецца падаваць скаргу на зьмяненьне меры стрыманьня.
Хто такі Няпомняшчых
Уладзімеру Няпомняшчых 68 гадоў, маёр міліцыі ў адстаўцы, усё працоўнае жыцьцё працаваў у гомельскай міліцыі на розных пасадах. На пэнсіі далучыўся да апазыцыі, стаў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Няпомняшчых браў удзел у многіх палітычных кампаніях, якія праходзілі ў Беларусі. Улетку ён удзельнічаў у выбарчай кампаніі і зьбіраў подпісы за сваё вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты (яго не зарэгістравалі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі затрымалі патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера НяпомняшчыхУвосень ён неаднаразова трапляў пад адміністрацыйны арышт. У тым ліку за тое, што насіў калектыўную заяву пра гвалт у міліцыю і Сьледчы камітэт. Участковы расцаніў гэта як «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
Чарговы арышт актывіст атрымаў за плякат у сваім акне «М...ра хуже г...на». Пасьля адбыцьця пакараньня Няпомняшчых павесіў на вакно новы плякат: «М...ра лучше г...на, но не намного».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмешчаны ў ізалятар актывіст «Эўрапейскай Беларусі» затрыманы па новым пратаколе