Першы міністар Шатляндыі Нікала Стэрджэн 2 сьнежня выказала надзею, што Шатляндыя здабудзе незалежнасьць і далучыцца да Эўразьвязу.
У заяве, апублікаванай на сайце Шатляндзкай нацыянальнай партыі, яна падкрэсьліла, што Брэкзыт супярэчыць волі большасьці шатляндцаў.
Стэрджэн нагадала, што за паўстагодзьдзя сяброўства ў Эўразьвязе Шатляндыя «атрымала велізарную карысьць» з удзелу ў адзіным рынку. У цяперашні час больш за 230 тысяч чалавек з многіх краінаў Эўропы жывуць у Шатляндыі. «Яны частка нас, яны нашы сябры і сям’я, і мы сапраўды хочам, каб яны засталіся», — заявіла першы міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія афіцыйна выйшла з ЭЗЗ 1 студзеня 2021 года Вялікая Брытанія, у склад якой уваходзіць Шатляндыя, канчаткова выйшла з ЭЗ, падпісаўшы ў апошнія дні 2020 году пагадненьне аб умовах эканамічнага супрацоўніцтва з Эўразьвязам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі папросіць францускае грамадзянства пасьля Брэксыту