Паводле зьвестак агенцтва Associated Press, улады КНР выдзяляюць навукоўцам буйныя гранты на вывучэньне першакрыніцы пандэміі, аднак ніводная публікацыя не выходзіць у сьвет без ухваленьня адмысловай камісіі, якая дзейнічае фактычна пад прамым кантролем кіраўніка дзяржавы Сі Цзіньпіна.
Пра гэта агенцтву стала вядома дзякуючы выцеку дакумэнту. Журналісты разьмясьцілі яго ў адкрытым доступе.
Адначасова кітайскі ўрад спрабуе прасоўваць вэрсіі аб тым, што вірус нібыта мог узяць свой пачатак за межамі краіны, адзначае Associated Press.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прагноз: Кітай стане найвялікшай эканомікай сьвету хутчэй, чым чакаласяАсаблівая ўвага аддаецца рэгіёну, дзе разьмяшчаецца пячора, у якой могуць жыць заражаныя кажаны — носьбіты «віруса-прабацькі», роднаснага COVID-19. Гэтая зона знаходзіцца фактычна пад дзяржаўнай забаронай. Карэспандэнты Associated Press, якія спрабавалі прабрацца туды, расказалі, што сілавікі «ў цывільным» сачылі за імі і затым перакрылі ім доступ, заблякаваўшы дарогі і падыходы да мэтавага аб’екту.
Ад пачатку году падкантрольныя кітайскім уладам навукоўцы актыўна вывучаюць жывёл — перш за ўсё кажаноў, — каб знайсьці першапрычыну інфэкцыі. Тым ня менш, дагэтуль не было апублікавана ніводнай працы на гэтую тэму, сьцьвярджае Associated Press.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ