Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагноз: Кітай стане найвялікшай эканомікай сьвету хутчэй, чым чакалася


Кіроўца ў кітайскім Ухані. Фота: REUTERS/Aly Son
Кіроўца ў кітайскім Ухані. Фота: REUTERS/Aly Son

Кітай стане самай вялікай у сьвеце эканомікай, перасягнуўшы ЗША ў 2028 годзе, на пяць гадоў раней, чым чакалася. Гэты прагноз быў абвешчаны ў суботу Брытанскім цэнтрам эканамічных і бізнэс-дасьледаваньняў (CEBR).

«На працягу некаторага часу галоўнай тэмай сусьветнай эканомікі стала эканамічнае і «мяккае» супрацьстаяньне паміж ЗША і Кітаем», – цытуе Reuters справаздачу CEBR.

Дасьледнікі адзначылі, што Кітай адносна хутка абмежаваў уплыў пандэміі на эканоміку, атрымаўшы эканамічную перавагу.

Нягледзячы на Brexit, Вялікабрытанія будзе працягваць хутка расьці, часткова дзякуючы разьвіцьцю лічбавай эканомікі. Брытанская эканоміка ў даляравым выражэньні будзе на 23% больш, чым француская ў 2035 годзе, прагназуюць дасьледчыкі.

Японія застанецца трэцяй паводле велічыні эканомікай у сьвеце да пачатку 2030-х гадоў. Індыя стане шостай паводле велічыні эканомікай у сьвеце ў 2020 годзе, а ў 2025 годзе, прагназуюць эканамісты, яна апярэдзіць Вялікабрытанію і зойме пятае месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG