Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN, адзначаючы, што прыняты дакумэнт дазваляе перарываць цяжарнасьць без мэдычнага дазволу на тэрміне да 14 тыдняў.
Згодна зь дзейным заканадаўствам у Аргентыне аборт можна рабіць толькі ў выпадку згвалтаваньня або калі жыцьцё маці пад пагрозай. Ва ўсіх астатніх выпадках аборт прадугледжвае крымінальнае пакараньне для жанчын і лекараў.
Тэлеканал назваў рашэньне сэнату «гістарычнай» перамогай прыхільнікаў штучнага перапыненьня цяжарнасьці ў краіне з каталіцкай большасьцю.
Натоўпы актывістаў, якія сабраліся каля будынку Нацыянальнага кангрэсу, сустрэлі рашэньне Сэнату воклічамі радасьці. Выканаўчы дырэктар Amnesty International у Аргентыне Марыэля Бельскі назвала тое, што адбылося, «знакавым крокам у абароне правоў жанчын, дзяўчат і людзей з рэпрадуктыўнай здольнасьцю».
У 2018 годзе аргентынскія сэнатары адхілілі аналягічны законапраект пасьля 22 гадзін абмеркаваньня. Нават пасьля таго, як зь невялікай перавагай праект удалося накіраваць у Сэнат, тагачасны прэзыдэнт краіны Маўрысіё Макры заявіў, што не падпіша гэты закон ні пры якіх абставінах. Супраць легалізацыі абортаў выступаў і кіраўнік каталіцкай царквы папа Рымскі Францішак, які нарадзіўся ў Аргентыне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы прызналі заканадаўчы дазвол аборту пры цяжкай паталёгіі плоду антыканстытуцыйнымПаводле ацэнкі Міністэрства аховы здароўя Аргентыны, кожны год у краіне робяць ад 370 да 522 тысяч абортаў. Абсалютная большасьць зь іх — нелегальныя. Ад іх наступстваў амаль кожны тыдзень памірае адна жанчына.
Паводле зьвестак Бі-Бі-Сі, закон у парлямэнт унёс прэзыдэнт Аргентыны Альбэрта Фэрнандэс, які адзначаў, што легалізацыя перапыненьня цяжарнасьці дасьць магчымасьць жанчынам ня толькі захаваць жыцьцё, але і мець дзяцей у будучыні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Партрэты беларусак, якія зрабілі аборт, назвалі сярод найлепшых здымкаў World Press PhotoНа сёньняшні дзень добраахвотнае перапыненьне цяжарнасьці на гэтым кантынэнце дазволена толькі ва Ўругваі, Гаяне і на Кубе. Цалкам такія апэрацыі забароненыя ў Чылі, Сальвадоры, Сурынаме, Нікарагуа, Гаіці, Гандурасе і Дамініканскай Рэспубліцы. У іншых краінах аборты дазволеныя толькі паводле мэдычных паказаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахрысьціць і пахаваць. Да чаго прывяла забарона абортаў у Польшчы