Падзеі 31 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1918 — бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі, якое базавалася ў Смаленску, абвясьціла аб стварэньні ССР Беларусі. Праз тыдзень сталіца ССРБ была перанесеная з Смаленску ў Менск, а Смаленшчына разам зь Віцебшчынай, Магілёўшчынай і Гомельшчынай былі адлучаныя ад савецкай Беларусі і далучаныя да РСФСР.
1918 — нямецкая армія пакінула Вільню.
1990 — пачала дзейнічаць другая лінія Менскага мэтрапалітэну.
1991 — апошні дзень існаваньня СССР de iure.
1992 — Чэхаславаччына падзялілася на Чэскую Рэспубліку і Славаччыну.
1999 — Барыс Ельцын добраахвотна спыніў выкананьне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі і перадаў іх тагачаснаму прэм’ер-міністру РФ Уладзіміру Пуціну.
У гэты дзень нарадзіліся
1869 — Анры Матыс, францускі мастак.
1908 — Сымон Візэнталь, аўстрыйскі габрэй, які перажыў Галякост, усясьветна вядомы «паляўнічы за нацыстамі» (памёр у 2005 г.).
1985 — Аляксандра Герасіменя, беларуская плыўчыха. Чэмпіёнка сьвету па плаваньні 2011 году ў Шанхаі, чэмпіёнка і срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы 2010 году ў Будапэшце. Трохразовая чэмпіёнка Эўропы сярод юніёраў 2001 году. Рэкардсмэнка Эўропы сярод юніёраў. Майстар спорту міжнароднай клясы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герасіменя: Паўстаньне спартоўцаў нанесла неацэнны ўдар па ЛукашэнкуУ памяці
1916 — памёр польска-беларускі мастак Казімер Альхімовіч.
1993 — ня стала Зьвіяда Гамсахурдыя, прэзыдэнта Грузіі.