Адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» і фрылансэр-кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі 188 дзён. Апошнія 15 зь іх Ігар галадае. Галадоўку на знак пратэсту ён абвясьціў 15 сьнежня, калі яму прад’явілі новыя абвінавачаньні — у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Думаю пра дачку 24 гадзіны ў суткі». Ігар Лосік працягвае галадоўку ўжо 14 дзён29 сьнежня Ігара ў СІЗА Жодзіна наведаў адвакат Дзьмітры Лепрэтар. Ён стараецца бываць у Ігара двойчы на тыдзень.
«Учора Ігар выглядаў і адчуваў сябе здавальняюча, — расказаў Дзьмітры. — Пры сустрэчах цікавіцца перш за ўсё тым, што адбываецца ў сям’і, як дачка і жонка. Таксама пытаецца пра тое, што адбываецца ў краіне. Ігар вельмі ўдзячны ўсім, хто піша яму лісты і дасылае паштоўкі. Гэта дапамагае адцягнуць увагу ад таго, што яго трымаюць пад вартай. Ігар стараецца адказваць на ўсе лісты, якія яму прысылаюць людзі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адказ на новае абвінавачаньне палітвязень Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту. Да галадоўкі далучылася і ягоная жонкаІгар Лосік пакуль не зьбіраецца спыняць галадаваньне. Як расказала Свабодзе ягоная жонка Дар’я, Ігар ня скардзіцца на здароўе. Яго штодня аглядаюць турэмныя мэдыкі, вымяраюць ціск. Складанасьцяў з арганізацыяй візытаў адваката няма. Дар’я таксама галадала на знак салідарнасьці з мужам. Яна не прымала ежу больш за тыдзень.