Галадоўку на знак пратэсту ён абвясьціў 15 сьнежня, калі яму прад’явілі новыя абвінавачваньні ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адказ на новае абвінавачаньне палітвязень Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту. Да галадоўкі далучылася і ягоная жонка29 сьнежня Ігара ў СІЗА Жодзіна наведаў адвакат. У тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозгу» зьявілася невялікае паведамленьне ад палітвязьня.
«Усіх з надыходзячым Новым годам! — гаворыцца ў ім. — Я буду сустракаць яго на трэцім тыдні галадоўкі з бутэлечкай мінэралкі. Адчуваю сябе нармальна, нават нягледзячы на зьяўленьне няпрошаных гасьцей у выглядзе вошай у нашай камэры. Так што Каляды прайшлі па-свойму „весела“.
4 студзеня Паўлінцы (дачка Ігара і Дар’і Лосік. — РС) спаўняецца два гадкі. Вельмі шкада, што свой дзень нараджэньня і Новы год яна будзе сустракаць бяз таты. Але я думаю пра яе 24 гадзіны ў суткі, і толькі гэтыя думкі даюць мне сіл. Усім тысячам людзей, якія падтрымліваюць мяне і маю сям’ю, я хачу сказаць „дзякуй“. Вельмі вам усім удзячны за словы падтрымкі. А я загадаю на Новы год хутчэй абняць дачку і жонку. Больш мне нічога і ня трэба. Дзеля гэтага і справядлівасьці трымаюся».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 25 сакавікаІгар не зьбіраецца спыняць галадоўку. Як расказала Свабодзе жонка Ігара Дар’я, муж пакуль ня скардзіцца на здароўе. Яго штодня аглядаюць турэмныя мэдыкі, вымяраюць ціск. Складанасьцяў з арганізацыяй візытаў адваката няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка палітвязьня Ігара Лосіка спыніла галадоўку, яе муж у СІЗА працягвае галадаць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 у СІЗА, 477 затрыманыя па адміністратыўных справах. Статыстыка перасьледу беларускіх журналістаў у 2020 годзе