Судзьдзя Тацяна Шоцік пастанавіла прызнаць маладога чалавека вінаватым у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, што пацягнула за сабой парушэньне працы транспарту, і прызначыць яму пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу на 3 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 гадоў калёніі аднаму, паўтара — другому: жыхароў Наваградку асудзілі за падрыхтоўку да пратэстаў, якіх яны не ажыцьцявіліЯк удакладняе праваабарончы цэнтар «Вясна», таксама суд вынес прыватнае вызначэньне на адрас сярэдняй навучальнай установы для арганізацыі прафіляктычнай працы, каб пазьбегнуць учыненьня аналягічных злачынстваў іншымі навучэнцамі. Аб прынятых мерах мусяць паведаміць не пазьней як празь месяц ад вынясеньня пастановы.
Да гэтага прайшлі два судовыя пасяджэньні, дзе апыталі абвінавачаных і сьведак. Дзяржабвінаваўца Рамановіч у сваім выступе адзначаў, што віна Ільлі П. цалкам даказаная. На думку пракурора, гэта пацьверджана паказаньнямі сьведак, выяўленымі фота і відэа зь месца мітынгу і запісам відэарэгістратара тралейбуса № 30.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мой бацька ваяваў не для таго, каб беларус біў беларуса». Паштальёнку судзяць за пашырэньне зьвестак пра міліцыянтаўІльля П. заявіў, што сапраўды ступіў на праезную частку, аднак знаходзіўся побач з бардзюрам, актыўных дзеяньняў не рабіў, лёзунгаў не выкрыкваў.
Абаронца падсуднага прасіла суд пры вынясеньні выраку ўлічыць прызнаньне Ільлём віны і раскаяньне ва ўчыненым, адсутнасьць матэрыяльнай шкоды і абмежавацца штрафнымі санкцыямі.
Аднак суд падтрымаў прапанову дзяржабвінаваўцы.
Ільля П. плянуе абскардзіць судовае рашэньне.