За дакумэнт, у якім, акрамя іншага, прадугледжаны санкцыі супраць газаправоду «Паўночны паток – 2», прагаласавалі 322 кангрэсмэны, 87 былі супраць. Гэта першае такое рашэньне Кангрэсу за ўвесь тэрмін знаходжаньня Трампа на пасадзе прэзыдэнта. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
23 сьнежня Трамп адмовіўся падпісаць праект абароннага бюджэту, які ўжо прайшоў праз абедзьве палаты Кангрэсу, патлумачыўшы гэта тым, што, зь ягонага пункту гледжаньня, ён не ўключае «крытычных захадаў для абароны нацыянальнай бясьпекі». Пры гэтым ён назваў прапанаваны яму на подпіс дакумэнт «падарункам для Расеі і Кітаю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША выдаткавалі 290 млн даляраў на «супрацьдзеяньне ўплыву Расеі»Трамп таксама пярэчыў супраць перайменаваньня вайсковых аб’ектаў, якія цяпер названыя ў гонар генэралаў-канфэдэратаў; супраць абмежаваньня магчымасьці выводзіць амэрыканскія войскі зь Нямеччыны, Паўднёвай Карэі і Аўганістану.
Сярод іншага Дональд Трамп настойваў на адмене разьдзелу, які вызваляе інтэрнэт-плятформы ад юрыдычнай адказнасьці за кантэнт, які публікуюць карыстальнікі. Прыхільнікі Трампа лічаць, што з дапамогай такіх мераў можна будзе больш эфэктыўна змагацца з прапагандай тэрарызму ў інтэрнэце. У сваю чаргу, крытыкі такой прапановы называюць гэта парушэньнем свабоды слова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта беларусам Расея? Тлумачаць Баграцоў, Вячорка, Котаў і ЛяшчэняПраект абароннага бюджэту ЗША на 2021 год уключае новыя санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправодаў «Паўночны паток – 2» і «Турэцкі паток».
Акрамя таго, дакумэнт прадугледжвае далейшыя пастаўкі ўзбраеньня Ўкраіне і санкцыі ў дачыненьні да Турэччыны за набыцьцё расейскіх ракетных комплексаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць Турэччыны за куплю расейскіх ракет С-400З 1960-х гадоў абаронны бюджэт у ЗША прымаўся кожны год, і кіраўнік дзяржавы ніколі яго не блякаваў.
Пасьля таго, як заканадаўцы Палаты прадстаўнікоў пераадолелі вэта прэзыдэнта, законапраект накіраваны ў Сэнат. У выпадку прыняцьця яго дзьвюма трацінамі галасоў ён стане законам. Галасаваньне можа адбыцца ўжо ў сераду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія магчымыя наступствы Акту аб дэмакратыі ў Беларусі