У рэестар трапілі праваабаронца Леў Панамароў, журналісты Людміла Савіцкая і Сяргей Маркелаў, якія супрацоўнічаюць з расейскай службай Радыё Свабода, галоўны рэдактар выданьня «Псковская губерния» Дзяніс Камалягін, пецярбурская мастачка і актывістка Дар’я Апахончыч.
Раней сёлета расейскі парлямэнт ухваліў законапраект, які дазваляе прызнаваць замежнымі агентамі фізычных асобаў і грамадзкія аб’яднаньні без утварэньня юрыдычнай асобы, калі яны займаюцца палітыкай у Расеі і атрымліваюць замежнае фінансаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦАТакія абʼяднаньні і фізычныя асобы абавязаныя падаць заяўку на ўключэньне іх у сьпіс замежных агентаў, пасьля чаго рэгулярна даваць справаздачу Міністэрству юстыцыі аб сваёй дзейнасьці. Фізычныя асобы, якія абвешчаныя замежнымі агентамі, ня змогуць займаць пасады на дзяржаўнай і муніцыпальнай службе, а таксама быць дапушчаныя да дзяржаўнай таямніцы.
Падставай для прызнаньня замежным агентам могуць паслужыць такія формы палітычнай дзейнасьці, як правядзеньне мітынгаў і публічных дэбатаў, распаўсюджваньне меркаваньняў аб дзяржаўнай палітыцы, дзеяньні, накіраваныя на атрыманьне пэўнага выніку на выбарах ці рэфэрэндуме, удзел у назіраньні за выбарамі ці ў дзейнасьці палітычных партыяў, калі будзе прызнана, што яны праводзяцца ў інтарэсах замежных крыніц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Савеце Рэспублікі правялі «круглы стол» па новай Канстытуцыі. Запрасілі і апазыцыюРасейскае заканадаўства аб замежных агентах рэгулярна крытыкуюць праваабаронцы, міжнародныя арганізацыі і прафэсійная журналісцкая супольнасьць, якія зазначаюць, што гэтыя нормы ўяўляюць небясьпеку для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў Расеі.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Беларусі Андрэй Савіных заяўляў, што ў Беларусі ёсьць намер прыняць закон аб замежных агентах, падобны да расейскага.