Нафта: «Амаль па сусьветных коштах»
Летась Беларусь і Расея перад самым Новым годам доўга спрачаліся пра цану на нафту для Беларусі. Вось якія былі асноўныя спрэчныя пытаньні:
- Прэмія расейскім кампаніям за пастаўкі нафты (плаціць Беларусь)
- Экспартная пошліна на нафту (Беларусь мае зьніжку, якая паступова скарачаецца паводле «падатковага манэўру»)
- Страты Беларусі ад «падатковага манэўру» ў Расеі
- Кампэнсацыя за выплату прэмій нафтавым кампаніям (Беларусі плаціць Расея)
Сёлета актыўных спрэчак не чуваць. Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што «падпісаньне кантрактаў з пастаўшчыкамі нафты ідзе, і іх падпішуць да канца году». Пра ўмовы ўлады Беларусі ня кажуць.
«Да канца году кошт нафты павысіўся да 50 даляраў за барэль і нават больш. Умовы прыкладна такія ж, як сёлета. Ня думаю што Расея без узаемных саступак у інтэграцыі пойдзе на нейкія кампэнсацыі прэмій для нафтавых кампаній. Сёньня расейскія кампаніі пастаўляюць у Беларусь нафту амаль на ўмовах сусьветных рынкаў, плюс прэмія для гэтых кампаній», — кажа аглядальніца Тацяна Манёнак.
І калі летась Беларусь дамовілася аб кампэнсацыі за прэмію для нафтавых кампаній, то аб працягненьні гэтых дамоўленасьцяў сёлета нічога не чуваць, — на гэта зьвяртае ўвагу Тацяна Манёнак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея і Беларусь узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе, падатковы манэўр улічаны ня будзеКантракты падпісаныя на расейскіх умовах — у гэтым упэўнены фінансавы аналітык «Альпары Эўразія» Вадзім Іосуб.
«Каб беларускі ўрад праціснуў нейкія свае ўмовы, пра гэта б падрабязна трубілі па ўсіх каналах, падрабязна б апісвалі гэтую перамогу, — мяркуе экспэрт. — А так мы маем сухія паведамленьні без умоваў і без дэталяў. У нафты няма фіксаванай цаны, але мы маем формулу на прыкладзе леташніх перамоваў. Бярэцца рыначная цана, ад яе мінусуецца экспартная пошліна, якая паступова скарачаецца. Для беларускага бюджэту гэта ўдар з двух бакоў: з аднаго боку, пошліна (зьніжка) скарачаецца, а з другога — павялічваецца цана на нафту».
Паводле Вадзіма Іосуба, беларускі бок мог пагадзіцца і на выплату прэмій для расейскіх нафтавых кампаній, што летась рабіць адмаўляўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінэнэрга Беларусі: дамовіліся наконт цаны на расейскі газ на 2021 год «практычна на ўзроўні 2020»Цана на газ: «Барацьба скончылася нічым»
Летась Аляксандар Лукашэнка нават спрачаўся з Уладзімірам Пуціным наконт цаны на газ для Беларусі. Першы казаў, што цана на газ для Беларусі вышэйшая, чым для Нямеччыны. Тады гаворка ішла пра цану 127 даляраў за адзін кубамэтар на 2020 год.
«Узгоднены бакамі ўзровень цэнаў на газ на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 году, але значна ніжэйшы, чым прадугледжана формулай, якая вызначае цану на газ для Беларусі, зафіксаванай у міжурадавым пагадненьні аб парадку фармаваньня цаны на газ, якое падпісана ў 2011 годзе», — адзінае, што сказалі ўлады Беларусі пра цану.
Летась улады казалі на адрас Масквы пра адзіны рынак энэрганосьбітаў, каб цэны для Беларусі былі на ўзроўні Смаленску. Але гэта так і засталося дэклярацыяй, кажа Вадзім Іосуб.
«Ніякіх коштаў „Смаленскай вобласьці“ так і няма. Гэта цэны, якія задавальняюць „Газпром“ і Расею, цэны на расейскіх умовах», — кажа Вадзім Іосуб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эканаміст: Прадаваць нафтапрадукты праз Расею, як прапануе Лукашэнка, — гэта проста нерэнтабэльна«Газпром» не пайшоў насустрач беларускаму боку, пра гэта кажа і аглядальніца Тацяна Манёнак.
«Расейскі бок пралянгаваў цану, але дэталяў мы ня ведаем. Ёсьць палітычны складнік сытуацыі, той жа Белгазпрамбанк. У гэтай сытуацыі пралянгацыя цаны — гэта больш-менш аб’ектыўна», — мяркуе Тацяна Манёнак.
Пасьля арышту былога старшыні праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі ўлады прызначылі ў банк сваю часовую адміністрацыю, былі арыштаваныя іншыя мэнэджары банку. 10 сьнежня часовая адміністрацыя ўсё ж сышла з банку. Банк належыць расейскаму «Газпрому».
Сёлета ў студзені Беларусь мела праблемы з пастаўкамі нафты з Расеі, даводзілася хутка шукаць новых пастаўшчыкоў, каб НПЗ не прастойвалі.
Беларуска-расейскі «нафтавы канфлікт». Асноўнае
- 11 красавіка 2019 году Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць на рамонт нафтаправод, па якім расейская нафта ідзе ў Эўропу. Гэтак ён адрэагаваў на абмежаваньні, якія Расея ўвяла на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
- Гаворка ідзе пра паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», апэратар якой — ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па ёй ідзе транзыт расейскай нафты ў Польшчу, Украіну, Вугоршчыну, Нямеччыну.
- 21 красавіка Беларусь прыняла рашэньне часова абмежаваць экспарт нафтапрадуктаў, бо беларускія НПЗ атрымалі партыю няякаснай расейскай нафты: узровень хлярыдаў вырас у 20 і больш разоў, сьцьвярджае афіцыйны Менск. На Мазырскім НПЗ заявлі, што няякасная нафта пашкодзіла дарагое абсталяваньне.
- Расейскі бок прызнаў факт пастаўкі няякаснай нафты.
- Беларускі бок заяўляе, што страты ад спыненьня паставак могуць скласьці некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
- 23 красавіка намесьнік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб паведаміў, што празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі.
- Таксама Грыб заявіў, што Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафты: адзін з варыянтаў — праз марскія парты краінаў Балтыі, другі — праз Адэсу і нафтправод Адэса—Броды на Мазырскі НПЗ.
- Пытаньні да якасьці расейскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расеі, калі Масква адхіліла прапанову Менску павялічыць тарыф на транзыт нафты адразу на 23,1% у сувязі з захадамі экалягічнай бясьпекі.
-
26 красавіка расейцы завялі крымінальную справу аб забруджваньні нафты. Меркавана, хлёрарганіку ўкінулі праз прыватны трубаправод у Самарскай вобласьці.
27 красавіка прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».
- 20 стузеня 2020 году Беларусь дамовілася з расейскім бокам пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі за забруджаную нафту