У Менску адбылася 14-я акцыя пратэсту пэнсіянэраў. Гэтым разам абыйшлося без затрыманьняў

Акцыя пэнсіянэраў у Менску 23 лістапада

Маршы пэнсіянэраў традыцыйна адбываюцца па панядзелках. Сабраліся людзі пажылога веку ў Менску і 28 сьнежня. Гэта 14-я акцыя пэнсіянэраў супраць гвалту і за новыя свабодныя выбары.

Апошні месяц амаль усе маршы пэнсіянэраў сутыкаліся з жорсткімі захадамі сілавікоў, шэсьцям нават не давалі арганізавана выйсьці з плошчы Незалежнасьці.

28 сьнежня людзі пэнсійнага ўзросту сабраліся зноў на рынку ў адным з раёнаў Менску і пачалі скандаваць «Жыве Беларусь!». Некаторыя прынесьлі з сабою нацыянальныя сьцягі.

Пэнсіянэры сабраліся каля Заходняга рынку ў Менску. Каля 15-й гадзіны акцыя скончылася праз галаледзіцу. Затрыманьняў не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі пэнсіянэраў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнсіянэры выйшлі на чарговую акцыю пратэсту ў Менску, нягледзячы на масавыя затрыманьні на мінулым маршы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 гадзін у халодным ангары. Удзельніца маршу пэнсіянэраў расказала, як сілавікі зь ёю абыходзіліся