Пра гэта паведамляе газэта Rzeczpospolita, спасылаючыся на агенцтва Optimus Work у Варшаве, якое займаецца вэрбаваньнем і легальным працаўладкаваньнем іншаземцаў.
Агентцтва Optimus Work на гэты момант афармляе працу ў Польшчы 180 лекарам-спэцыялістам з-за ўсходняй мяжы. Мэдыкі, як паведамляецца, скарыстаюцца больш простым шляхам пацьверджаньня (настрыфікацыі) замежнай лекарскай адукацыі, прадугледжаным нядаўняй папраўкай да некаторых заканадаўчых актаў Польшчы ў сувязі з процідзеяньнем пандэміі COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі рынак працы больш адкрываецца для беларусаў«Большасьць лекараў з Украіны, 20 адсоткаў — зь Беларусі і 5 адсоткаў — з Расеі. Некаторыя зь іх ужо адбылі першыя размовы з дырэктарамі адпаведных шпіталяў. Магчыма, першыя лекары прыйдуць на працу ў студзені», — сказаў газэце Rzeczpospolita Кацпэр Гансеніца-Бырцын, уладальнік Optimus Work.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беластоку 154 беларусы-ўцекачы атрымалі грашовую дапамогу на жыльлё і мэдыцыну