Ангельская і расейская вэрсіі сайту не зьмяніліся.
Малдоўская і румынская мовы вельмі блізкія адна да адной. Парлямэнт Малдовы абвясьціў малдоўскую дзяржаўнай мовай і перавёў яе з кірыліцы на лацінку ў 1989 годзе. Менавіта гэтая мова, згодна з Канстытуцыяй краіны, зьяўляецца дзяржаўнай.
У 2013 годзе Канстытуцыйны суд вырашыў, што дзяржаўнай мовай краіны ёсьць румынская. Яна згаданая таксама і ў Дэклярацыі незалежнасьці краіны. У Канстытуцыю гэтыя зьмены ня ўносіліся.
У кастрычніку 2017 году Канстытуцыйны суд краіны ўхваліў папраўкі да Асноўнага закону, згодна зь якімі назва дзяржаўнай мовы мусіць быць зьмененая з малдоўскай на румынскую. Экс-прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон тады раскрытыкаваў гэтае рашэньне.
Незадоўга да інаўгурацыі Санду Дадон падпісаў закон аб вяртаньні расейскай мове статусу мовы міжнацыянальных зносінаў. У 2018 годзе Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў гэтую норму састарэлай і скасаваў. Апазыцыя мае намер аспрэчыць рашэньне Дадона.
- Мая Санду, акрамя малдоўскага, мае румынскае грамадзянства. Яна ўступіла на пасаду прэзыдэнткі Малдовы 24 сьнежня, зьмяніўшы на пасадзе Ігара Дадона.
- У інаўгурацыйнай прамове Санду зьвярнулася да нацыянальных меншасьцяў на расейскай, гагаускай, баўгарскай і ўкраінскай мовах і заявіла, што не дапусьціць парушэньня іх правоў.
- Новая прэзыдэнтка адзначыла, што сваёй галоўнай задачай бачыць барацьбу з карупцыяй.
- Санду выступае за эўрапейскую арыентацыю Малдовы, мірнае ўрэгуляваньне канфлікту ў Прыднястроўі і вывад з гэтай тэрыторыі расейскіх войскаў.