Пра гэта паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на апублікаваныя сёньня Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2021 год, ухваленыя днямі ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
У адпаведнасьці з дакумэнтам, ніжняя мяжа міжнародных рэзэрвовых актываў Беларусі на 1 студзеня 2022 году можа скласьці 6 мільярдаў даляраў.
На 1 сьнежня бягучага году ЗВР Беларусі склалі 7,37 мільярда даляраў у эквіваленце.
На 1 студзеня 2020 ЗВР складалі 9,39 мільярда даляраў. З пачатку году яны скараціліся на 21,5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС заявіла пра «меры ў адказ» на санкцыі ЗШАСёлета рэзэрвы двойчы істотна зьніжаліся: у сакавіку — на 1,18 мільярда даляраў, у жніўні — на 1,39 мільярда.
Зьніжэньне рэзэрваў, адзначае БелаПАН, было абумоўленае выплатамі па даўгах, а таксама ростам дэвальвацыйных чаканьняў, якія, на думку эканамістаў, у сакавіку былі выкліканыя пандэміяй, а ў жніўні — палітычным крызісам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сузаснавальнік Synesis: Мне Беларусь бясконца падабалася, асабліва да жніўня 2020Істотнае павелічэньне рэзэрваў назіралася толькі ў чэрвені — дзякуючы продажу эўрабондаў рэзэрвы Беларусі тады павялічыліся на 916,3 мільёна даляраў.
У кастрычніку беларускія ўлады прыцягнулі крэдыт Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця на 500 мільёнаў даляраў, што таксама дало магчымасьць крыху павялічыць ЗВР.